Прэм'ера мюзіклу Стывена Кінга адбудзецца ў наступным годзе

Мюзікл, напісаны Стывенам Кінгам сумесна з рок-музыкам Джонам Мэленкэмпам, першымі ўбачаць жыхары Атланты ў красавіку 2009 года.

Прэм'ера спектакля пад назвай «Ghost Brothers of Darkland County» («Браты-прывіды з акругі Даркленд») адбудзецца на сцэне мясцовага тэатра Alliance Theatre. Затым мюзікл павінен будзе пераехаць на Брадвей.

Прадстаўнікі тэатра Alliance Theatre ужо назвалі будучы спектакль «рэзкай паўднёвай гатычнай таямнічай гісторыяй», якую суправаджае «гітарная музыка з блюзавым ухілам».

Дзеянне мюзіклу адбываецца ў 1957 годзе ў штаце Місісіпі, у выдуманым мястэчку пад назвай Лэйк Бэль Рыў (Lake Belle Reve - «Возера Выдатны сон»). Аднойчы тут загінулі два браты і маладзіца. Пазней з гэтай трагічнай гісторыі вырастае цэлая легенда. Дарэчы, фабулу Стывену Кінгу распавёў Мэленкэмп, які пачуў гэты сюжэт у сваім родным горадзе Сеймур, што ў штаце Індыяна.

Рэжысёрам спектакля выступіць Пітэр Аскін, які паставіў у Нью-Ёрку такія спектаклі, як «Hedwig and the Angry Inch» і «The Good Body».

Фота: blogs.guardian.co.uk