Прэм’ера слыннай "Масакры" адбудзецца ў лістападзе
Першы беларускі фільм жахаў "Масакра" ўключаны ў праграму Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які пройдзе з 5 па 12 лістапада. Фільм Андрэя Кудзіненкі будзе ўдзельнічаць у конкурсным паказе мастацкага кіно. Арганізатары пакуль не раскрываюць падрабязнасцей адносна астатніх стужак на "Лістападзе". Вядома, што ва ўсіх конкурсных паказах удзел прымуць не менш за паўсотні фільмаў. У межах фестывалю пройдзе таксама конкурс дзіцячага і падлеткавага кіно "Лістападзік".
Узначаліць сёлетні фестываль заслужаны артыст Беларусі Генадзь Давыдзька, паведамляе газета "Наша Ніва".
Узначаліць сёлетні фестываль заслужаны артыст Беларусі Генадзь Давыдзька, паведамляе газета "Наша Ніва".