Прэм’еру «Шрэка-3» у Мінску першымі пабачылі дзетдомаўцы

Прэм’еру анімацыйнага фільма «Шрэк-3», якая адбылася 17 траўня у мінскім кінатэатры «Кастрычнік», першымі пабачылі выхаванцы дзіцячых дамоў і школаў-інтэрнатаў. Бясплатна на новы фільм патрапілі 650 дзяцей. Падобныя дэманстрацыі ў бліжэйшыя тыдні пройдуць таксама ў Віцебску, Магілёве і Гомелі. Акцыя, якая праходзіць пад дэвізам «Сусветнае кіно - дзецям!», арганізаваная пры падтрымцы брытана-галандскага канцэрну Unilever.    

Інтэрфакс