Прэм'еры Сідорскі і Цімашэнка сустрэнуцца ў Кіеве 12 чэрвеня
Прэм'ер-міністры Беларусі і Ўкраіны Сяргей Сідорскі і Юлія Цімашэнка плануюць сустрэцца 12 чэрвеня ў Кіеве. Аб гэтым агенцтву "Интерфакс-Запад" паведаміў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.
Падчас сустрэчы "будзе абмяркоўвацца ўвесь комплекс двухбаковых адносінаў, рэалізацыя сумесных захадаў па пераадоленню крызісных з'яваў у эканоміках дзвюх краін", адзначыў беларускі дыпламат.
Нагадаем, у панядзелак з'явілася інфармацыя, што Сідорскі і Цімашэнка сустрэнуцца 8 чэрвеня. Пра гэта тады паведаміла амбасада Ўкраіны ў Беларусі.