Прэмію імя Сахарава атрымаў гінеколаг з Конга

У 1999 годзе доктар Дэні Муквеге заснаваў сваю клініку ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Там ён працаваў з жанчынамі, гвалт над якімі разглядаўся як сродак вядзення вайны. 

59-гадовы гінеколаг будзе запрошаны ў Страсбург для ўручэння галоўнай праваабарончай ўзнагароды Еўрапарламента ў лістападзе, перадае ВВС

У мінулым годзе лаўрэатам ўзнагароды імя Сахарава стала пакістанская праваабаронца-падлетак Малала Юсуфзай, якая ў гэтым месяцы атрымала Нобелеўскую прэмію міру.

Фота — Reuters