Прэс-служба АНТ: Здымкі "Вітаўта" працягнем увосень
Гэта звязана з тым, што сцэнар мастацкай стужкі будзе перарабляцца як мінімум да канца лета, патлумачылі Еўрарадыё на тэлеканале АНТ. Здымачная група фільма "Вітаўт" сыходзіць у адпачынак да канца лета. Гэта звязана з неабходнасцю перапрацаваць сцэнар стужкі, патлумачыла Еўрарадыё Таццяна Курбат, кіраўніца прэс-службы тэлеканала АНТ, які і займаецца вытворчасцю фільма:
Таццяна Курбат: "Зараз мы дапрацоўваем сцэнар. У сувязі з гэтым творчая група, якая займалася і будзе працягваць займацца "Вітаўтам", адпраўленая ў адпачынак да канца лета — на той час, пакуль будзе дапрацоўвацца сцэнар. Бо трымаць творчую групу, у якой няма працы і не прадбачыцца ў самы бліжэйшы час, немэтазгодна".
Таццяна Курбат абвергла чуткі пра тое, што "Вітаўта" плануецца ператварыць у дакументальны фільм. З трох сцэнароў, прапанаваных тэлеканалу АНТ, ніводны прадзюсараў не задаволіў. Таму за перапрацоўку ўзяўся "зусім новы чалавек":
Таццяна Курбат: "Мастацкая рада разглядала тры сцэнары. І ніводзін варыянт не прыняла. Узялі новага чалавека. То бок, зараз зусім іншы чалавек займаецца гэтым сцэнаром. Хто гэта — не ведаю..."
Верагодна, вытворчасць фільма адновіцца пры канцы жніўня. Адпаведна, здымкі "Вітаўта" не пачнуцца раней за сярэдзіну верасня.
Еўрарадыё пра "Вітаўта":
Здымаць “Вітаўта” будуць у Беларусі, Літве і Польшчы