Прэтэндэнт ад Беларускай партыі "зялёныя" ўзяў шлюб

Юрый Глушакоў, прэтэндэнт ад Беларускай партыі "зялёныя" ў кандыдаты ў прэзідэнты, узяў шлюб. Як паведамляе "Салідарнасць", цырымонія прайшла ў пятніцу 13-га і была даволі сціплай.  Глушакоў кажа, што яго абранніца працуе ў сферы культуры.

Нагадаем, Яраслаў Раманчук, прэтэнтэнт ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, нядаўна абвесціў, што вырашыў узяць шлюб у паслявыбарчы час.