Прэзентаваны "Гласарый тэрмінаў Еўрасаюза і Усходняга партнёрства"
Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў прэзентаваў у Мінску слоўнік-даведнік "Гласарый тэрмінаў Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства". Мерапрыемства прайшло 17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Гласарый закліканы ўнесці свой уклад у пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз і пра адносіны ЕС — Беларусь незалежна ад таго, якіх поглядаў і пунктаў гледжання прытрымліваецца той ці іншы чытач, піша складальнік даведніка, дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Аляксандр Адамянц. Навуковымі рэдактарамі выступілі аналітыкі Аляксандр Уласкін і Андрэй Фёдараў, паведамляе БелаПАН.