Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня
З такой прапановай выступіў дакладчык па пытанні дэпутат Васіль Байкоў. Дэпутаты падтрымалі гэтую дату.
У парадак дня сённяшняга паседжання Палаты прадстаўнікоў пытанне пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі было ўнесенае 14 верасня зранку. Які менавіта дзень будзе абраны, адразу не паведамлялася.
Як інфармуе з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, з дакладам наконт даты выбараў выступіў дэпутат Васіль Байкоў. Ён назваў дату 19 снежня. Альтэрнатыўную дату назваў дэпутат Глаз: ён прапанаваў 6 лютага 2011 года. Аднак Палата прадстаўнікоў гэтую прапанову не падтрымала.
Нагадаем, выбары прэзідэнта згодна з законам мусілі адбыцца не пазней за 6 лютага 2011 года.