Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы могуць перанесці з-за паводкі

Бурмістр аднаго з паўднёвых гарадоў Польшчы звярнуўся да ўраду з просьбай абвясціць у краіне стыхійнае бедства. Калі польскі прэм’ер Дональд Туск падтрымае ініцыятыву мясцовых уладаў, то прэзідэнцкія выбары 20 чэрвеня не адбудуцца. Згодна з канстытуцыяй Польшчы, падчас надзвычайнага становішча ў краіне, а таксама 90 дзён пасля яго заканчэння нельга праводзіць выбары прэзідэнта. У той жа час спікер сейма Браніслаў Камароўскі упэўнены, што тэрмін галасавання застанецца нязменным.

Камароўскі: “Вада спачатку збіраецца ў вялікіх колькасцях і тады з’яўляецца пагрозай, а потым сплывае ў галоўную раку і ў Балтыку, таму я ўжо даўно не чуў пра паводкі, якія б доўжыліся больш за тыдзень. Калі спатрэбіцца ўвесці надзвычайнае становішча, то толькі на нейкім абшары, але не па ўсёй краіне і напэўна не надоўга".

Аднак за падобныя заявы Браніслава Камароўскага пачалі абвінавачваюць ў няведанні канстытуцыі. Тым не менш, канчатковае рашэнне ў  справе стыхійнага бедства належыць не да сейма, а да польскага ўрада.