Прэзідэнт Абама працягнуў указ аб арышце ўласнасці Беларусі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама 12 чэрвеня на год працягнуў дзеянне ўказу аб арышце на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША уласнасці "шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі"
Як адзначае прэс-служба Белага дома, Абама накіраваў паведамленне, у тым ліку ў Кангрэс ЗША, у якім адзначыў наяўнасць "некаторых пазітыўных зменаў за мінулы год" у Беларусі.
Ён звярнуў увагу на вызваленне ўсіх міжнародна прызнаных палітычных зняволеных. "Але не гледзячы на гэта, дзеянні і палітыка пэўных чальцоў урада і іншых людзей, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы, парушаюць правы чалавека і далучаныя да дзяржаўнай карупцыі, працягваюць уяўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і міжнароднай палітыцы ЗША. З гэтай прычыны я вырашыў, што неабходна працягнуць дзеянне ўказу аб блакаванні ўласнасці", — гаворыцца ў дакуменце.
Указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні дзесяці беларускіх службоўцаў быў падпісаны папярэднім прэзідэнтам Джорджам Бушам 16 чэрвеня 2006 года і з тых часоў працягваецца штогод.
Указ блакуе ўласнасць гэтых службоўцаў і іх права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый. Амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена складаць дамовы з гэтымі службовымі асобамі.
Да ўказу прыкладаецца спіс з дзесяці прозвішчаў. У іх ліку — Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар Лукашэнка, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Як адзначае БелаПАН, у спіс таксама ўваходзяць асобы, якія пазбавіліся пасад — гэта былыя старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і камандзір брыгады спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.
Фота — zman.com