Прэзідэнт адправіў назначэнцаў на "перадавую"

"Вы едзеце на перадавую. Выбары закончыліся, але гэта не значыць, што сёння можна спачываць на лаўрах. Сёння трэба працаваць яшчэ болей, чым учора", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама папярэдзіў старшыняў райвыканкамаў наконт недапушчэння любых праяваў карупцыі: "Зрабіце ўсё, каб людзі сказалі, што прэзідэнт накіраваў у раён годных. Вы — твар прэзідэнта, таму я так сур'ёзна стаўлюся да гэтых пасадаў і асабліва не дарую, і тым больш дараваць не збіраюся, карупцыйных праяваў, змоваў, падачак, хабараў і гэтак далей. Вось гэта выключыце начыста. Прабачэння не будзе!".