Прэзідэнт Літвы не бачыць станоўчых зменаў у Беларусі

“Ані ў Беларусі, ані ў Расіі я не адзначыў бы пазітыўных зьменаў, але Літва па-ранейшаму будзе развіваць дыялог з беларускім дэмакратычным асяроддзем”, - заявіў у штогадовай прэзідэнцкай прамове Валдас Адамкус.  Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што ў адносінах да Расіі будзе далей актыўна фармаваць кансалідаваную палітыку Еўрасаюзу. Адамкус таксама паабяцаў працягнуць падтрымку дэмакратычных рэформаў ва Украіне, Грузіі і Малдове, і ўдзел у мірных місіях у Афганістане, Іраку і на Балканах.

Адной з найбольш істотных падзеяў года Валдас Адамкус назваў дамову пра стварэнне энергетычнага мосту з Польшчай. Літоўцы занепакоеныя тым, што пасля закрыцця Ігналінскай АЭС кошты на электрычную энергію вырастуць удвая.

www.euro.pap.pl