Прэзідэнт Літвы папрасіў, каб яму зменшылі заробак

У Літве працаўнікі дзяржадміністрацыі сёлета не атрымаюць 13-га заробку. А прэзідэнт краіны папрасіў, каб яму зменшылі заробак, калі гэта папоўніць дзяржаўную казну і дапаможа пераадолець крызіс.  Некалькі тыдняў таму дэпутаты Сэйма абвясцілі, што змяншаюць сабе заробкі на 15% з прычыны цяжкага становішча з эканомікай. Літва рыхтуецца да моцнага крызісу ў 2009-м. Яго азнакі ужо цяпер відавочныя. У снежні з'явіліся першыя адтэрміноўкі ў выплаце заробкаў, расце беспрацоўе, а біржы працы рыхтуюцца прымаць большую колькасьць кліентаў.

Onet.pl