Прэзідэнт Літвы шпіталізаваны

Прэзідэнт Літоўскай рэспублікі Валдас Адамкус трапіў у клініку для правядзення медыцынскага агляду. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, у сераду кіраўнік дзяржавы паскардзіўся на сардэчную арытмію. Лекар Адамкуса рэкамендаваў яму прайсці медагляд, каб высветліць прычыну нездароўя.

Плануецца, што ў пятніцу, пасля правядзення медагляду прэзідэнт паедзе дадому. Запланаваныя на чацвер сустрэчы прэзідэнта Літвы адмененыя, паведамляе "Газета.ру".