Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі шпіталізаваны

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі шпіталізаваны сёння раніцай у сувязі з пагаршэннем стану здароўя. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце канцылярыі прэзідэнта. Дакладная інфармацыя пра стан здароўя кіраўніка краіны будзе апублікаваная па завяршэнні медыцынскага агляду. Паміж тым прадстаўнік лякарні, куды быў дастаўлены прэзідэнт, заявіў, што ў Качыньскага высокая тэмпература і слабасць, але за яго жыццё боязі няма.

Па словах доктара Войцэха Лубіньскага, прэзідэнт, хутчэй за ўсё, будзе выпісаны сёння да вечара, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Па словах генпракурора Польшчы Дарыўша Барскага, у бліжэйшым часе Лех Качыньскі павінен быць дапытаны па карупцыйнай справе. Раней прэзідэнт адмаўляўся даваць сведчанні, спасылаючыся на недахоп часу, адзначае Lenta.ru.

У суботу, 1 верасня, варшаўская пракуратура дапытала брата прэзідэнта, прэм'ер-міністра Польшчы Яраслава Качыньскага. Следства высвятляе, чаму ў ліпені 2007 года сарвалася антыкарупцыйная аперацыя польскай спецслужбы, запланаваная ў міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Падчас аперацый праваахоўныя органы збіраліся выкрыць міністра сельскай гаспадаркі і віцэ-прэм'ера Анджэя Лепера ў атрыманні буйнога хабару і арыштаваць яго. Пракуратура лічыць, што службоўцы атрымоўвалі мільёны долараў у якасці хабараў за прадастаўленне сельскагаспадарчых земляў пад камерцыйнае выкарыстанне.