Прэзідэнт Польшчы падпісаў законапраект аб Карце паляка
Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі падпісаў законапраект аб Карце паляка. Дадзены дакумент дазваляе атрымаць істотныя прывілеі палякам, што жывуць у краінах былога СССР. У прыватнасці, кожны ўладальнік Карты паляка зможа шматразова перасякаць польскую мяжу, вучыцца ў польскіх навучальных установах, а таксама атрымае права на стыпендыю. Карта паляка дае права ўладкоўвацца на працу ў Польшчы і займацца уласным бізнесам.
Польскае радыё
Польскае радыё