Прэзідэнт Расіі спадзяецца, што Беларусь працягне развіваць дэмакратыю

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў сёння, што тое, што адбываецца ў Беларусі, "з'яўляецца ўнутранай справай суседняй дзяржавы". Мядзведзеў выказаў надзею на тое, што ў выніку выбараў Беларусь "працягне развіццё па шляху стварэння сучаснай дзяржавы, заснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі", - паведамляе РІА "Новости".

Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што вынікі выбараў "павінны адлюстроўваць суверэнную волю народа Беларусі", а "тое, што адбываецца, гэта ў рэшце рэшт з'яўляецца ўнутранай справай суседняй нам дзяржавы".