Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў рэжысёра фільма "Катынь"

Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў ордэнам Дружбы польскага рэжысёра Анджэя Вайду, піша tut.by.

Вядомы рэжысёр атрымаў узнагароду за вялікі ўнёсак у развіццё расійска-польскіх адносін у галіне культуры.

Нагадаем, што сёлета на расійскія экраны выйшаў фільм Вайды "Катынь". У ім  распавядаецца пра лёс польскіх афіцэраў, узятых у палон Чырвонай арміі ў 1939 годзе і растраляных у Катынскім лесе пад Смаленскам.

Фільм выклікаў вялізныя спрэчкі ў расійскім грамадстве. Прыхільнікі яго паказу казалі пра неабходнасць "зірнуць праўдзе ў вочы", а праціўнікі вінавацілі Вайду ў імкненні зняславіць Расію і Савецкі Саюз.