Прэзідэнт сустрэўся з кіназоркай

Год таму кіраўнік Беларусі звярнуўся да Чавэса няйначай як "мой брат". Але што ў сапраўднасці ляжыць за ўсімі гэтымі візітамі і "любоўнымі дэкарацыямі"?

Адны кажуць, што ён – неадукаваны, прымітыўны дыктатар, які ўжывае сваю ўладу для вынішчэння апазіцыі і незалежных СМІ ў сваёй краіне, і з дапамогай неадназначных рэферэндумаў спрабуе працягнуць свой прэзідэнцкі тэрмін назаўжды. Ён публічна назваў амерыканскага прэзідэнта аслом, д'яблам і алкаголікам. Захад разглядае яго як персону нон-грата. Сярод яго сяброў — толькі лідэры іншых недэмакратычных краінаў, такія як Ахмадзінежад, Кадафі і Мугабэ.

Але іншыя кажуць, што ён робіць шмат добрага для бедных і прыгнечаных, і зважаюць на яго яе на рэвалюцыйнага сацыяліста.

Чалавек, пра якога мы гаворым, канечне ж... Уго Чавэс, прэзідэнт Венесуэлы ад 1998 года.

У панядзелак Венесуэльскі прэзідэнт неспадзявана з'явіўся на Венецыянскім кінафэстывалі ў Італіі — стоячы плячо ў плячо з Джорджам Клуні і Анджэлінай Джоўлі. Ён рэкламаваў новую галівудскую кінастужку пра сябе самога, зробленую вядомым амерыканскім рэжысёрам Олівэрам Стоўнам. У гэтай кінастужцы Чавэс абвінавачвае Злучаныя Штаты ў тым, што яны стаялі за спробай перавароту ў 2002 года.


Прэзідэнт Венесуэлы раздае аўтографы на Венецыянскім кінафэстывалі


Пакінуўшы каналы Венецыі і славутых сусветных кіназорак, прэзідэнт Чавэс паехаў проста ў Мінск. Гэта яго чацвёрты візіт у Беларусь ад 2006 года, а беларускі прэзідэнт у сваю чаргу ў 2007 годзе ездзіў у Венесуэлу.




Чавэса сустракаюць з хлебам і соллю ў Мінскім аэрапорце


Калі Еўрарадыё вырашыла разабрацца, чаму венесуэльскі прэзідэнт прыязжае ў Беларусь так часта, то выявіліся розныя экспертныя меркаванні.

Прафесар кафедры міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандар Чэлядзінскі: "Тут ёсць некалькі прычын. Па-першае, гэта палітычныя прычыны... Палітычныя рэжымы, па сутнасці, вельмі падобныя. Далей, нашая пазіцыя, Беларусі і Венесуэлы, звязаная з апазыцыянаваннем Злучаным Штатам, у сферы сусветнага парадку, справядлівасці. І, далей, эканамічныя прычыны".


Прафесар Чэлядзінскі таксама падрэслівае блізкія асабістыя адносіны паміж двума лідарамі. Беларускі прэзідэнт звяртаўся да Чавэса няйнакш як "мой брат", і ў 2008 годзе ўзнагародзіў яго Ордэнам дружбы народаў.

Аляксандар Чэлядзінскі: "Не трэба выключаць і асабістыя моманты. Чавэс і Лукашэнка, па сутнасці, лідары, суб'екты, якія падабаюцца адно аднаму. Суб'ектыўны асабісты момант таксама грае вялікую ролю".

І сапраўды, шмат якія эксперты кажуць, што гэтыя блізкія адносіны паходзяць ад таго, што Чавэс і Лукашэнка — лідары вельмі падобнага тыпу. Захад лічыць абоіх міжнароднымі ізгоямі, а таму прэзідэнты зышліся ў сваіх поглядах. Амерыканскія СМІ называюць беларускага прэзідэнта "апошнім еўрапейскім дыктатарам", а пра Чавэса гавораць як «небяспечнейшага за бін Ладэна".




 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 



На вуліцах калумбійскай сталіцы пратэстуюць супраць венесуэльскага прэзідэнта

Намеснік дырэктара Інстытуту Лацінскай Амерыкі Расійскай Акадэміі Навук Уладзімір Судараў: "У Чавэса не так шмат прыхільнікаў у самай Лацінскай Амерыцы, дзе ён пачуваецца ўсё больш няўтульна. Ён пасварыўся з шэрагам уплывовых лацінаамерыканскіх лідараў у сувязі з сваім нарцысызмам, імкненнем граць вядучую ролю ў рэгіянальных арганізацыях...

Акцэнтаванае сяброўства з так званымі краінамі-ізгоямі, паводле Дж. Буша, працягваецца. У Еўропе Чавэса не прымаюць. Таму Беларусь і Расія — гэта бадай два апірышчы, якія ён шукае, каб прадэманстраваць глабальнасць сваіх знешнепалітычных інтарэсаў...

Ён здолеў вельмі эфектыўна разбурыць былую палітычную двухпартыйную сістэму, якая бесперапынку функцыянавала, ён стварыў падкантрольны заканадаўчы орган, пакуль кантралюе камандванне збройных сілаў...".

У Венесуэле Чавэс дагэтуль даволі папулярны, карыстаючы  грошы ад продажы венесуэльскай нафты для паляпшэння жыцця найбяднейшых грамадзянаў краіны.

 Прыхільнікі Чавэса ў Венецыі

Па прыбыцці ў Мінск ён пакпіў са Злучаных Штатаў, перадаўшы Лукашэнку прывітанне ад "восі зла, з Ірану, Лібіі і Туркменістану".