Прэзідэнт Украіны папросіць Бога дапамагчы пабудаваць дарогу
Нечаканую заяву зрабіў у Паўлаградзе Віктар Януковіч.
Гаворка ішла пра пабудову да 2015 года аб'яздной аўтадарогі вакол Днепрапятроўска. Праект рэалізуецца ўжо два гады. У 2014-м мусіць быць выкананая большая частка работ.
"Не хачу гаварыць раней часу, усё будзе залежыць ад эканомікі, а таксама ад дапамогі Госпада Бога, якога мы будзем прасіць", — цытуе словы ўкраінскага прэзідэнта УНІАН.
Фота — bymedia.net