Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес плануе наведаць Беларусь на гэтым тыдні

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведае Мінск на гэтым тыдні, паведамляе “Інтэрфакс”. У амбасадзе паўднёваамерыканскай краіны ў Беларусі Еўрарадыё пацвердзілі гэтую інфармацыю, аднак дакладную дату візіту пакуль не назвалі.
Амбасада Венесуэлы: “Візіт прэзідэнта чакаецца на гэтым тыдні, дакладную дату пакуль не ведаем. Пакуль няма ніякай інфармацыі”.

Нагадаем, Чавес ужо двойчы прыязджаў у Беларусь, апошні раз — улетку 2007 года. Кіраўнік Беларусі наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні мінулага года.