Прэзідэнт Зімбабве пайшоў на сёмы тэрмін

ЗША і Вялікабрытанія афіцыйна выказалі занепакоенасць тым, як прайшлі нядаўнія прэзідэнцкія выбары ў Зімбабве.
“У сувязі з сур’ёзнымі парушэннямі, пра якія дакладваюць назіральнікі, Злучаныя Штаты не вераць, што вынікі выбараў сапраўды адлюстроўваюць волю народу”, — заявіў, у прыватнасці, дзяржсакратар Джон Кэры.



Паводле афіцыйных дадзеных, Роберт Мугабэ атрымаў 61% галасоў супраць 34% у яго галоўнага апанента Моргана Цвангіраі. Такім чынам, Мугабэ абвясцілі прэзідэнтам у сёмы раз.



Цвангіраі, які 2009 года займаў пасаду прэм’ер-міністра ў рамках пагаднення аб нацыянальным прымірэнні, назваў выбары ашуканствам і абвясціў пра адмову ад усялякага супрацоўніцтва з Мугабэ і яго прыхільнікамі. Заходніх назіральнікаў на выбары не пусцілі, інфармуе ВВС.



Роберт Мугабе займае пасаду прэзідэнта з 1987 года. У 1980 годзе, калі Зімбабве атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі, ён стаў прэм’ер-міністрам краіны.