Прэзідэнта Федэрацыі правоў чалавека не ўпусцілі ў Беларусь
Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сугайры Белхасен адмовілі ў атрыманні візы ў беларускім консульстве ў Парыжы.
Раней гэтая арганізацыя сур'ёзна крытыкавала беларускія ўлады, перадае “Хартыя ‘97”.
Падчас свайго візіту ў Беларусь Сугайр Белхасен планавала сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, абмеркаваць сітуацыю з дэмакратыяй у нашай краіне, а таксама ўзяць удзел у слуханнях справы аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскаму праваабарончаму аб'яднанню “Наша Вясна”, якія пачнуцца 10 жніўня ў Вярхоўным судзе.
Сугайр Белхасен ужо наведвала нашу краіну два гады таму. Тады яна спрабавала сустрэцца з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі і іншых ўстаноў. Аднак афіцыйныя асобы праігнаравалі гэты зварот.