Прэзідэнта Латвіі абяруць 31 траўня
Выбары наступнага прэзідэнта Латвіі адбудуцца 31 траўня на чарговым пленарным пасяджэнні сейма. Партыямі кіруючай кааліцыі на пост прэзідэнта высунутыя два кандыдаты: офіс-мэнэджэр прэм'ера Марыс Рыексціньш - ад Народнай партыі і экс-міністр культуры Карына Петэрсонэ - ад аб'яднання Латвійскай першай партыі і партыі "Латвійскі шлях". Працягваюцца перамовы аб вылучэнні кааліцыяй адзінага кандыдата.
Апазіцыйны "Новы час" назваў сваім кандыдатам у прэзідэнты былога еўракамісара і экс-міністра замежных спраў Сандру Калніетэ. Латвійская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя высунула на пост прэзідэнта дэпутата Рыжскай думы Дайніса Іванса.
Кандыдатаў на пост прэзідэнта Латвіі неабходна заявіць не пазней чым за 45 дзён да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта, а выбары прэзідэнта павінны адбыцца не пазней чым за 30 дзён да гэтай даты. Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Вайры Віке-Фрэйбергі сканчаецца 7 ліпеня.
“Інтэрфакс”