Прэзідэнта Мядзведзева таксама "здзіўляе" тое, што адбываецца ў Беларусі

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў даручыў расійскаму МЗС улічваць у сваёй пазіцыі меркаванне праваабаронцаў па падзеях у Беларусі. Сёння Мядзведзеў правёў пасяджэнне Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, на якім праваабаронцы распавялі пра падащленне апазіцыйнай акцыі ў Мінску 19 снежня, перадае РІА Новости.

"Магу вам сказаць проста і хачу, каб усе нашы беларускія сябры, у шырокім сэнсе гэтага слова, ведалі пра маю пазіцыю, мяне таксама здзіўляе тое, што там адбылося. І я даў даручэнне, каб на тыя аргументы, якія Вы ўзгадваеце ў сваім звароце, звярнула ўвагу міністэрства замежных справаў пры выпрацоўцы дыпламатычнай пазіцыі Расійскай Федэрацыі ў цэлым ", — заявіў прэзідэнт Расіі.