Прэзідэнтам Азербайджану афіцыйна прызнаны Ільхам Аліеў

Аліеў атрымаў на выбарах прэзідэнта 84,5% галасоў. У галасаванні прынялі ўдзел болей за 72% выбаршчыкаў (3,72 мільёна чалавек). На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі, апроч Аліева, яшчэ 9 чалавек.



Лідар апазіцыйнага азербайджанскага альянсу “Нацыянальная рада дэмакратычных сіл” Джаміль Гасанлы атрымаў 5,3% галасоў і заняў другое места, паведамляюць інфармагенцтвы.