Прэзідэнтам Славакіі выбраны Андрэй Кіска

Такія звесткі падае Цэнтральная выбарчая камісія Славакіі пасля апрацоўкі дадзеных з 96,77% выбарчых участкаў.



Андрэй Кіска — вядомы ў сваёй краіне бізнесмен і філантроп. Яго супернікам у другім туры быў дзеючы прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо, якія ўжо прызнаў сваю паразу.



Усяго ў выбарах удзельнічала 14 кандыдатаў.