Прэзідэнтка Літвы: трэба даць шанец не рэжыму, а беларускаму народу
Дыскусія па "беларускім пытанні" ўзнікла на штогадовай міжнароднай канферэнцыі "Аднаўленне эканомікі пры зменлівай сітуацыі з бяспекай: трансатлантычны парадак дня-2010", якая днямі прайшла ў Рызе. Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97" Андрэй Саннікаў скрытыкаваў прэзідэнтку Літвы Далю Грыбаўскайтэ за візіт у Вільню Аляксандра Лукашэнкі. Вы пагразлі ў палітыцы і забыліся пра каштоўнасці, дакараў ён. У адказ Грыбаўскайтэ адказала, што "калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэжыму, а беларускаму народу, на тое, каб далучыцца да Еўропы".
"Наша ніва" паведамляе, што ў канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі трох балтыйскіх краін, міністры замежных спраў шэрагу еўрапейскіх краін, высокапастаўленыя ўрадоўцы ЗША. Незалежнае грамадства Беларусі прадстаўлялі, апрача Саннікава, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, былы пасол Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч, заснавальнік сайта E-Belarus.org Міхаіл Дарашэвіч, кіраўніца брусельскага офісу "За дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская.