Продаж марожанага ў Мінску з 22 траўня павялічыўся ўдвая

Продаж марожанага ў мінскіх крамах з 22 траўня павялічыўся ў 2 разы ў параўнанні са звычайным узроўнем для гэтай пары.
Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст харчовага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Святлана Зайцава.

У сярэднім у сталіцы прадаюць 60 тон марожанага. У мінулыя гады ў вяснова-летні сезон рэалізоўвалася каля 24-30 тон. Па словах спецыяліста, за апошнія чатыры гады адзначаецца рост продажу гэтага халоднага прадукту. У сярэднім ён складае 6-6,5 тон у год.

“Інтэрфакс”