The Prodigy вярнуцца да сваіх вытокаў
The Prodigy распавялі падрабязнасці свайго будучага паўнаметражнага альбома. Кружэлка, якая стане пятай у дыскаграфіі брытанскіх рэйв-майстроў, будзе называцца «Invaders Must Die». Выхад альбома гурт запланаваў на 2 сакавіка 2009 года. Адзначым, што «Invaders Must Die» стане першым пасля выпушчанага ў 1997 годзе «Fat Of The Land» альбомам, які аб'яднаў усіх трох заснавальнікаў калектыва - Лаяма Хоўлета, Кейта Флінта і Максіма. Паводле слоў удзельнікаў гурта, уз'яднанне вярнула іх да вытокаў - «ураганнаму рэйву і нойзу старой школы, выведзеным на новы ўзровень сучаснымі тэхналогіямі».
Кружэлка «Invaders Must Die», на якой будуць адзінаццаць трэкаў, выйдзе на ўласным лэйбле музыкаў - Take Me to the Hospital, перадае Music.com.ua. У падтрымку выхаду новага альбома The Prodigy адправяцца ў канцэртны тур па Вялікабрытаніі ў канцы гэтага года. Турнэ стартуе 5 снежня ва Уэльсе і завершыцца 17 снежня канцэртам на лонданскай Wembley Arena.
Фота: www.klopp.ru