«Проституция» «Сегодняночью»
Піцерскі гурт «Сегодняночью» рыхтуецца прадставіць свой новы, чацвёрты па ліку альбом, які атрымаў назву «Проституция». Рэліз дыску запланаваны на 9 кастрычніка. На кружэлку трапіць 16
трэкаў, два з якіх — «Проституция» і «Московская сторожевая» — ужо
знаёмыя прыхільнікам дзякуючы ратацыям на расійскіх радыёканалах.
Франтмэн «Сегодняночью» Мікіта Казлоў расказаў, што такую назву кружэлка атрымала з-за таго, што «кожны трэк на дыску будзе падобны на свой заходні эквівалент».
Па словах вакаліста, музычная канцэпцыя альбому не атрымала сур'ёзных зменаў у параўнанні з папярэднімі дыскамі, аднак новая праца будзе «больш цвёрдай».
«Проституция» стане першым альбомам каманды з моманту рэлізу дэбютнага «Кофе и сигареты» (2001), які стварылі пры ўдзеле ідэйнага натхняльніка гурта Мікалая Елісеева.
Як вядома, пасля выпуску «КиС» творчы тандэм Казлова і Елісеева распаўся, і два наступныя альбомы — «Долгая дорога в дюймах» (2005) і «Плохие правила хорошего тона» (2007) — запісваўся ўжо новым складам гурта.
Фота: www.joymusic.ru