Пружанцы не хочуць перабіраць крэветкі
На пружанскім прадпрыемстве "Крабэкс" так і не набралі сто чалавек дадаткова – людзі не ідуць з-за цяжкіх умоваў працы і нізкіх заробкаў Будуць уводзіцца больш жорсткія ўмовы для пазаштатнікаў. У дамову будзе ўводзіцца норма ў 100 кг мяса дзеля атрымання мінімуму 100 тыс.рублёў. На прадпрыемстве — адзін з самых нізкіх узроўняў заробку на Пружаншчыне.
Кіраўнічка "Крабэкса" пацвердзіла: максімум заробку — 400 тысяч. Прадпрыемства спрабавалі забяспечыць таннай рабочай сілай з ліку нядбайных бацькоў. Аднак і тыя ўцякаюць у калгасы. Між тым на прадпрыемстве, як паведамляла Еўрарадыё, можна бясплатна браць шалупінне на ўгнаенне.