Пружаны сталі старэйшыя на трыццаць два гады

На трыццаць два гады стаў старэйшым горад Пружаны. Раней першай згадкай у летапісах гэтага населенага пункта лічыўся 1433 год, аднак гродзенскі навуковец Генадзь Семянчук знайшоў іншую дату — 1401 год. Самы ранні запіс пра гэты горад ён выявіў у "Тэўтонскіх летапісах", дзе распавядаецца пра паход крыжакоў на беларускія землі.

Як адзначае газета "Рэспубліка", пружанскія экскурсаводы ўжо ўносяць карэктывы ў свае расповеды пра гісторыю раённага цэнтра.