Пры разрыве кола камбайна ў Смаргонскім раёне пацярпелі чатыры чалавекі
Усіх іх шпіталізавалі.
14 жніўня надзвычайнае здарэнне адбылося ў Смаргонскім раёне Гродзеншчыны. Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на ратавальнікаў, у вёсцы Сасноўка на тэрыторыі механізаваных майстэрняў філіяла "Жодзішкі" Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў пры зварачных работах разарвалася пакрышка кола камбайна John Deere 9640i WTS 2005 года выпуску.
Пры разрыве чатыры работнікі гэтай гаспадаркі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх давялося шпіталізаваць. Камбайн таксама атрымаў пашкоджанні. Прычына разрыву высвятляецца.
Фота: 5min.by