Прыбіральшчыца знішчыла гісторыю The Beatles
Рарытэтныя фотакарткі гурта The Beatles зніклі назаўсёды з-за халатнасці прыбіральшчыцы, якая яшчэ ў 2001 годзе выкінула ў сметніцу сотні негатываў і здымкаў Ліверпульскай чацвёркі. Фотакарткі 1963 годe, у тым ліку тая, якую выкарыстоўвалі для стварэння
вокладкі першага альбому музыкаў, захоўваліся на складзе
гуказапісвальнай кампаніі EMI. Як выявілася, корабы з фотакарткамі былі
пазначаныя надпісам "Не смецце — не выкідаць ", але супрацоўніца
кампаніі Crystal Services, негледзячы на гэта, выкінула іх.
Прыбіральшчыцу, вядома, адразу звольнілі, але ў пачатку лютага 2007 года гэтая гісторыя, нарэшце, дайшла да суда. Сумесны іск падалі кіраўніцтва кампаній EMI і Apple Corps., уладальнікі якой — Пол Макартні, Рынга Стар, удава Джона Ленана і спадкаемцы Джорджа Харысана — валодаюць правамі на выкарыстанне песен The Beatles.
Сярод чатырохсот негатываў, адпраўленых у сметніцу, былі сем партрэтаў удзельнікаў гурта, якія зрабіў вядомы фатограф Ангус Макбін. Па заяве ісцоў, "зніклыя здымкі былі адзінымі арыгінальнымі матэрыяламі з той фотасэсіі і былі гістарычна каштоўнымі і важкімі".
Дадам, што ісцы збіраюцца спагнаць з фірмы амаль паўтара мільёна долараў. Маўляў, кіраўніцтва клінінгавай кампаніі вінавата ў тым, што не пракантралявала сваю супрацоўніцу.
Я, напрыклад, думаў, што толькі на постсавецкай прасторы, калі трапляеш на вялікае прадпрыемства, адразу разумееш, што галоўныя там — прыбіральшчыцы і вахцёры. Але, як мы ўжо ведаем, прыбіральшчыкі ствараюць сваю гісторыю па ўсім свеце.
Фото: www.dailycollage.com