Прыборка снегу каштуе Мінску ў 2 мільярды рублёў у дзень

За апошнія чатыры дні супрацоўнікі ДВА "Гаррэмаўтадар" вывезлі 110 тысяч кубаметраў снегу з вуліц сталіцы, адзначае "Комсомольская правда в Беларуси". Сітуацыя з уборкай снегу ўскладнілася тым, што ўначы 11 студзеня пачаўся дождж. Гэта выклікала абледзяненне. Сёлета дарожнікі вывозяць у сярэднім па 25 тысяч кубаметраў снегу ў дзень. Летась гэтая лічба была значна ніжэйшай — 15 тысяч кубаметраў.

Прыбраным за чатыры дні снегам можна засыпаць поле мінскага стадыёна "Дынама" на вышыню пяціпавярховага дома.