Прыхаджанка царквы "Новае жыццё" атрымала беларускі ордэн

305 ордэнаў шматдзетным мацяркам былі ўручаныя ў Дзень Маці, які адзначаўся ў нашай краіне 14 кастрычніка. Атрымала Ордэн Маці і прыхаджанка царквы "Новае Жыццё", маці пяцярых дзяцей Святлана Шашкова, паведамляе сайт царквы. На працягу адзінаццаці гадоў сям'я Шашковых з'яўляецца актыўнымі вернікамі пратэстанцкай грамады. Святлана кажа, што ніколі не планавала быць шматдзетнай мамай. Тым не менш, яна вельмі шчаслівая цяпер. Жанчына таксама выказала падзяку гарадскім уладам за ўвагу, якая надаецца шматдзетным сем'ям.