Прыхільнік пакалечыў Ноэля Галахера падчас канцэрту
Гітарыст Oasis Ноэль Галахер быў змушаны звярнуцца ў шпіталь пасля інцыдэнту, які адбыўся 7 верасня на фэсце V Festival у канадскім Таронта. Падчас выканання Oasis песні "Morning Glory" на сцэну раптам выскачыў
мужчына і паспрабаваў сапхнуць Ноэля ў залу, у выніку чаго
Галахер-старэйшы зваліўся на адзін з дынамікаў, якія стаялі на сцэне, і
моцна ўдарыўся.
Ахова паспела скруціць хулігана перад тым, як ён паспрабаваў паўтарыць той жа трук з вакалістам Лаймам Галахерам.
Нягледзячы на атрыманыя траўмы, ужо праз пяць хвілінаў Ноэль Галахер разам са сваімі калегамі вярнуўся на сцэну, каб дайграць сэт. Пасля канцэрту музыку адправілі ў лякарню для больш дэталёвага абследавання - каб пераканацца, што ўсе рэбры ў яго засталіся цэлымі.
У выніку інцыдэнту быў затрыманы 47-гадовы Дэніэл Саліван, якому прад'яўлена абвінавачванне ў нападзе на чалавека.
Зараз Oasis знаходзяцца ў Паўночнай Амерыцы ў межах свайго турнэ ў падтрымку новага альбому "Dog Out Your Soul".
Фота: www.hussainsyed.com