Прынц Дубаі Саід ажаніўся ў Мінску

У Мінску 27 жніўня ажаніўся нашчадны прынц Дубаі Саід аль-Мактума, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Яго жонкай стала 19 гадовая дзяўчына з Азербайджана, якая працавала афіцыянткай у рэстаране гатэля “Мінск”.
У Беларусі прынц Дубаі прымаў удзел у розыгрышы адкрытага Кубка Беларусі па стэндавай стральбе ў складзе каманды Аб’яднаных арабскіх эміратаў.

У Мінск ён прыехаў яшчэ 7 жніўня. На спаборніцтвах Саід заняў другое месца і мусіў ехаць на наступныя спаборніцтвы ў Расію. Аднак нечакана застаўся. Вяселле Саіда і Наталлі адбылося 27 жніўня. Пышнай урачыстасці не было.

Наталля стала другой жонкай нашчаднага прынца. Цяпер яна жыве ў гатэлі “Еўропа” і збіраецца разам з прынцам на спаборніцтвы па стральбе на Кіпр.