Прынц Персіі рушыць у Марока

Рэжысёр Майк Ньюэл рушыць у Марока здымаць экранізацыю вядомай камп'ютарнай гульні "Прынц Персіі: Пяскі часу". Паводле паведамлення Variety, здымкі фільма пачнуцца ў сярэдзіне чэрвеня.

Аўтарамі сцэнару праекту Disney і прадзюсара Джэры Брукхаймера выступілі Джэфры Начманаф, аўтар сцэнара да фільма-катастрофы "Паслязаўтра", і заснавальнік серыі гульняў "Прынц Персіі" Джордан Мэхнер.

Фота: www.bbc.co.uk