Прынс адыграе тры сакрэтных канцэрты за дзень

Амерыканскі спявак Прынс анансаваў тры сакрэтныя шоў, паведамляе ClashMusic. Усе тры канцэрты адбудуцца 28 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Пра тое, на якіх гарадскіх канцэртных пляцоўках выступіць выканаўца, будзе паведамлена незадоўга да пачатку першага шоў. Падчас выступаў Прынс прадставіць прыхільнікам свой новы матэрыял.

Серыяй канцэртаў у Лос-Анджэлесе Прынс анансуе выхад бокс-сэта з трох кружэлак, у які ўвойдуць два новых альбомы спевака — "LotUSFLOW3R" і "MPLSoUND", а таксама студыйная кружэлка, запісаная артыстам са сваёй пратэжэ Брыяй Валентэ. Рэліз выдання запланаваны на 29 сакавіка.

Як адзначае Gigwise, 24 сакавіка адбудзецца афіцыйная прэзентацыя сайта Прынса, які знаходзіцца па адрасе LotusFlow3r.com. Наведвальнікі рэсурсу ўжо цяпер могуць падпісацца на рассылку эксклюзіўных навінаў, а таксама атрыманне фота- і відэаматэрыялаў. Кошт гадавой падпіскі складае 77 долараў.

Фота: www.russiancleveland.com