Прыняты план па законах на 2011 год

Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 10 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2011 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.  Прадугледжваецца падрыхтоўка 49 праектаў законаў, з якіх 11 — новыя. Сярод іх, у прыватнасці, законапраекты аб канстытуцыйным судаводстве, аб камерцыйнай таямніцы, аб медыяцыі, аб фельд'егерскай сувязі.

Таксама ў бягучым годзе плануецца ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы канцэпцыі праекта закона "Аб аб'яднаннях наймальнікаў".