Прыпяць падтапіла ўжо 5 населеных пунктаў Палесся
У Гомельскай вобласці частковыя затапленні зарэгістраваны ўжо ў пяці вёсках Жыткавіцкага раёна.
Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпралення МНС.
У выніку ўздыму узроўня Прыпяці ў вадзе апынуліся 7 падворкаў і 9 сельскагаспадарчых пабудоў.
Па інфармацыі прэс-службы, сітуацыя цалкам кантралюецца. У наш час няма неабходнасці ў эвакуацыі людзей і жывёл. Для папярэджання затапленняў падворкаў у небяспечных населеных пунктах вядзецца падсыпка вуліц. Ажыццяўляецца сталы маніторынг развіцця паводкавай сітуацыі ў палескіх раёнах.