Прырода выступіла супраць My Chemical Romance
Некалькі гледачоў канцэрту My Chemical Romance у Італіі былі шпіталізаваныя з пераломамі і ўдарамі пасля падзення ў натоўп сцэнічных канструкцый з асвятляльным і гукавым абсталяваннем. Адбылося гэта з-за раптоўнага ветру і нечакана моцнага дажджу. Паводле
тых, хто прысутнічаў пры гэтым, “My Chemical Romance» толькі
рыхтаваліся пачынаць канцэрт, як стала цёмна і падняўся вецер. Пачалі
падаць стойкі, а ў паветры пачалі лётаць дэталі апаратуры, дробныя рэчы
і гэтак далей».
Па дадзеных медыкаў, у шпіталь былі дастаўленыя дзевяць чалавек, якія пацярпелі ад падзення канструкцый, а ў агульным за медыцынскай дапамогай звярнулася 25 гледачоў.
Нагадаю, адбылося ўсё гэта 15 чэрвеня на фестывалі Heineken Jammin' Festival, які праходзіў недалёка ад Венецыі. Пасля інцыдэнта арганізатарам давялося адмяніць запланаваныя шоў My Chemical Romance, Linkin Park, The Killers і Pearl Jam.
Фота: www.100xr.com