Прышчэпкі ад грыпу для мінскіх дзяцей будуць бясплатнымі

У Мінску прышчэпкі ад грыпу ўпершыню будуць бясплатнымі для дзяцей з дзіцячых садкоў і навучэнцаў пачатковых (1—4-я) класаў школы. Для гэтага закуплена 43,5 тысячы дозаў французскай вакцыны "Ваксігрып".  Прышчэпкі пачнуць рабіць у першай дэкадзе кастрычніка. Школьнікам будуць рабціь уколы ў медыцынскіх кабінетах школ. Для дашкольнікаў прышчэпкі будуць арганізаваныя ў паліклініках па месцы жыхарства і ў некаторых дзіцячых садах.

На прышчэпку неабходна згода бацькоў, якіх загадзя азнаёмяць з графікам вакцынацыі і яе асаблівасцямі. Пры жаданні бацькі змогуць прысутнічаць пры правядзенні прышчэпак.

БелаПАН