Прышчэпкі супраць грыпу атрымалі ўжо больш за мільён чалавек

Прышчэпкі супраць грыпу ў Беларусі атрымалі ўжо больш за мільён чалавек. Пераважная большасць — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў, прадпрыемстваў і арганізацый. За асабістыя сродкі прышчэпкі атрымалі амаль 13 тысяч чалавек. "Многія баяцца прышчапляць дзіця ці прышчапляцца самім, асцерагаючыся ўскладненняў пасля вакцынацыі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.

У гэты час актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый у краіне знаходзіцца на нізкім узроўні. У верасні медыкі прагназавалі эпідэмію грыпу ў Беларусі на пачатак студзеня — люты 2011 года, інфармуе БелаПАН