Прысуд Івану Шылу будзе абвешчаны сёння ў 17.45
Прысуд моладзеваму актывісту Іване Шылу будзе абвешчаны ў салігорскім судзе сёння ў 17.45. Нагадаем, хлопца абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Вось што распавёў “Еўрарадыё” праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічае на працэсе:
“Пракурор папрасіў прызнаць яго вінаватым без пакарання, гэта значыць абыйсціся ганьбаваннем. Як бачым, назіраецца тэндэнцыя, што ўсё ж такі прысуды выносяць мягкія”.
Тым часам, як паведамляе сайт nn.by, у 15.49 каля будынку салігорскага суда былі затрыманыя Ілля Шыла, Дзяніс Карноў, Кася Галіцкая, Крысціна Самойлава і Андрусь Тычына.
Як паведаміў “Еўрарадыё” Аляксей Шэін, група маладых людзей узняла каля будынка суда сцяг “Маладога фронту”. Адразу на іх кінуліся спецназаўцы і салігорскія міліцыянты. Яны адабралі сцяг, а хлопцаў і дзяўчатаў павезлі ў РАУС.
Сёння раніцай каля суда мінскія спецназаўцы ўжо затрымалі 11 чалавек. Пяць з іх - Алесь Каліта, Франак Вячорка, Зміцер Хведарук, Зміцер Ясевіч і Віктар Дзенісевіч -працягваюць знаходзіцца за кратамі, супраць іх складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.