Прысуд па справе моладзевых актывістаў пакуль не агучаны
У Цэнтральным судзе беларускай сталіцы дагэтуль не агучаны прысуд па справе 10-ці ўдзельнікаў студзеньскіх акцый пратэсту ў Мінску.
Еўрарадыё звязалася з праваабаронцам Аленай Танкачовай. Яна кажа, што ў будынак суда прапусцілі толькі абвінавачваных, іх блізкіх сваякоў і некаторых прадстаўнікоў дыпламатычных місій.
На вуліцы, за шэрагамі спецназу, засталіся ад 50 да 70 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць моладзь. Не патрапіла на працэс і прэса, якая не мае ніякай інфармацыі наконт часу агучвання прысуду.