Прысуд Парфянкову будзе вынесены сёння
Пра гэта было заяўлена перад чарговым перапынкам у паседжанні Фрунзенскага суда сталіцы, які прадоўжыцца да 17:30.
Нагадаем, прадстаўнік дзяржабвінавачання запатрабаваў прысудзіць Васілю Парфянкову шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пракурор Антон Загароўскі палічыў, што віна Парфянкова падчас судовага следстве была даказаная, ён з'яўляецца вінаватым у крымінальным злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (удзел у масавых беспарадках).